Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грэцыя атрымае грошы на гэтым тыдні


Міжнародны валютны фонд і Эўразьвяз выдзеляць выратавальны эканамічны пакет Грэцыі на гэтым тыдні. Пра гэта дамовіліся міністры фінансаў краінаў ЭЗ на спэцыяльнай сустрэчы ў Брусэлі. Памер дапамогі было вырашана павялічыць да 110 мільярдаў эўра.

Раней Нямеччына блякавала пачатак выплатаў, настойваючы, каб Афіны сьпярша падалі дзейсную палітыку скарачэньня бюджэтнага дэфіцыту і дзяржзапазычанасьці.

Урад Грэцыі зацьвердзіў новыя меры па "зацягваньню паясоў".

Гэты выратавальны пакет называюць найбуйнейшым у гісторыі, што быў выдзелены адной краіне.

XS
SM
MD
LG