Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільска-палестынскія пермовы могуць аднавіцца ў найбліжэйшы час


Ізраільска-палестынскія перамовы маюць аднавіцца на працягу некалькіх дзён, паведамляюць прадстаўнікі абодвух бакоў.

Перамовы паміж бакамі аб мірным урэгуляваньні канфлікту на Блізкім Усходзе былі замарожаныя цягам году.

Наўпроставых кантактаў паміж Тэль Авівам і Рамалой, аднак, пакуль не прадугледжваецца. У якасьці пасярэдніка выступяць ЗША.

Палестынцы сьцьвярджаюць, што Вашынгтон даў ім гарантыю спыненьня забудовы Ўсходняга Ерусаліму габрэйскімі паселішчамі.
XS
SM
MD
LG