Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стартуе канфэрэнцыя ААН па ядзернай зброі


У Нью Ёрку сёньня стартуе канфэрэнцыя для агляду Дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі. Сустрэча экспэртаў, якая адбываецца па гэтым пытаньні кожныя пяць гадоў, пройдзе ў будынку ААН.

Чакаецца, што перад удзельнікамі канфэрэнцыі выступіць прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад. Напярэдадні Ахмадзінежад скрытыкаваў названую дамову, канстатаваўшы, што яе існаваньне не змагло прадухіліць разьвіцьцё ядзернай зброі ў сьвеце. Іран, па яго словах зьбіраецца ўнесьці прапановы аб зьменах у гэтае пагадненьне.

Іранскі лідэр - адзіны кіраўнік дзяржавы, які паведаміў аб намеры ўдзельнічаць у сёньняшнім мерапрыемстве.

Дамова аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі была падпісаная 40 год таму.
XS
SM
MD
LG