Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Завяршаецца працэс над "мумбайскім тэрарыстам"


Суд у Індыі мае сёньня вынесьці прысуд грамадзяніну Пакістану, які падазраецца ва ўдзеле ў мумбайскіх тэрактах.

У выніку нападаў аўтаматчыкаў на шэраг установаў індыйскага гораду Мумбай у 2008 годзе загінула 166 чалавек і каля 300 былі параненыя. 10 нападнікаў тэрарызавалі горад на працягу трох дзён. Мяркуецца, што яны належалі да радыкальнай ісламісцкай групоўкі Лашкар-э-Тайіба, якая базуецца ў Пакістане.

Падсудны верагодна зьяўляецца адзіным удзельнікам нападу, што застаўся жывым. У выпадку абвінавачвальнага выраку яму пагражае сьмяротнае пакараньне.

Па гэтай жа справе праходзяць двое індыйскіх грамадзян, якія падазраюцца ў аказаньні дапамогі нападнікам.
XS
SM
MD
LG