Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы прызналіся ў спробе тэракту ў Нью-Ёрку


Пакістанскія талібы ўзялі на сябе адказнасьць за спробу выбуху замінаванага аўтамабіля на Таймс-сквэр у Нью-Ёрку.

У заяве, разьмешчанай сёньня на адным з інтэрнэт-сайтаў, гаворыцца, што тэракт павінен быў стаць помстай за нядаўнюю гібель двух талібскіх лідэраў ды іншых, па выразе аўтараў заявы, "ісламскіх пакутнікаў".

Улады ЗША пакуль нічога не паведамляюць пра падазраваных, заяўляючы толькі, што здарэньне разглядаецца як тэракт.

Учора ўвечары на Таймс-сквэр, адным з галоўных турыстычных аб'ектаў Нью-Ёрку, быў знойдзены аўтамабіль з газавымі балёнамі ды кампанэнтамі самаробнай выбуховай прылады. Паліцыя ды спэцслужбы вядуць пошук кіроўцы замінаванага аўтамабіля.
XS
SM
MD
LG