Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынг самых «шкадлівых» краін у інтэрнэце: Беларусь – на 66-м месцы


Беларусь займае 66-е месца ў сьвеце паводле ўзроўню шкадлівай актыўнасьці ў інтэрнэце, паводле справаздачы Symantec аб пагрозах інтэрнэт-бясьпецы за 2009 год.

Зь дзяржаваў на постсавецкай прасторы ў першую сотню краін з найбольш высокай шкадлівай актыўнасьцю ў інтэрнэце таксама ўвайшлі: Расея, якая заняла 7-е месца, Украіна (27-е месца), Казахстан (54-е месца), Грузія (78-е месца) і Малдова (86-е месца).

Доля краін, дзе інтэнсіўна развіваецца інтэрнэт-інфраструктура, працягне расьці, адзначаецца ў справаздачах Symantec. У першую чаргу гэта зьвязана з развіцьцём шырокапалоснага доступу і пашырэньня агульнай інфраструктуры. Акрамя гэтага, актыўны перасьлед кібэрзлачынцы ў разьвітых краінах прымушае гэты від злачыннасьці «міграваць» у развіваныя дзяржавы, дзе верагоднасьць пакараньня істотна ніжэйшая.

Дадзеныя справаздачы заснаваныя на інфармацыі глябальнай аналітычнай сеткі Symantec, якая налічвае больш за 240.000 сеткавых сэнсараў у больш чым 200 краінах свету.
XS
SM
MD
LG