Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя атрымае 110 млрд. эўра


Краіны Эўразьвязу ды Міжнародны валютны фонд пагадзіліся выдзеліць для выратаваньня эканомікі Грэцыі амаль 110 млрд. эўра на працягу бліжэйшых трох гадоў. Міністры фінансаў Эўрапейскага зьвязу заявілі аб гэтым рашэньні сёньня пасьля сустрэчы ў Брусэлі.

Мяркуецца, што каля 100 млрд. даляраў дадуць краіны, якія ўваходзяць у зону эўра, а астатняе – МВФ.

Узамен грэцкі ўрад абавязаны значна скараціць свой бюджэтны дэфіцыт, паменшыць выплаты супрацоўнікам дзяржаўных устаноў і распачаць іншыя жорсткія меры па эканоміі.

Раней прадстаўнікі МВФ назвалі рашэньне аб выдзяленьні тэрміновай дапамогі Грэцыі "беспрэцэдэнтным".
XS
SM
MD
LG