Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель ухваліла плян Грэцыі па скарачэньні выдаткаў


Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель вітае той факт, што ўлады Грэцыі ўзгаднілі пакет экстраных мераў, закліканых скараціць дэфіцыт бюджэту краіны на 30 млрд. эўра на працягу бліжэйшых трох гадоў.

Па словах Мэркель, цяпер яна прыкладзе ўсе сілы для таго, каб да пятніцы Атэны маглі атрымаць крэдыт ад Эўразьвязу ды Міжнароднага валютнага фонду.

Канцлерка Нямеччыны назвала прыняты грэцкім урадам плян "вельмі амбіцыйным" і дадала, што фінансавая дапамога Грэцыі зьяўляецца "адзіным спосабам забясьпечыць стабільнасьць эўра".
XS
SM
MD
LG