Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая партыя вэнэсуэльскай нафты прыбыла ў Беларусь

  • БелаПАН

У нядзелю раніцай на Мазырскі завод паступілі першыя 57 вагонаў з вэнэсуэльскай нафтай. Агульная вага нафты - 4,4 тысячы тонаў, паведаміў агенцтву “РИА Новости” прадстаўнік прадпрыемства.

Зараз работнікі заводу рыхтуюцца зьліваць нафту ў спэцыяльныя ёмістасьці.

Дамоўленасьць аб пастаўках нафты з Вэнэсуэлы ў Беларусь была дасягнутая ў сакавіку 2010 году на сустрэчы прэзыдэнтаў абедзвюх краін у Каракасе. Аб'ём "пробнай" партыі вэнэсуэльскай нафты, якая паступіць у Беларусь, складзе 80 тысяч тонаў. Танкер з нафтай выправіўся з Вэнэсуэлы 2 красавіка.

У перавозцы вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь будзе задзейнічана каля 20 саставаў. Плянуецца, што кожныя суткі з Адэсы ў Мазыр будуць выпраўляцца па два саставы.

Цяпер эканамісты дэтальна разьлічваюць рэнтабэльнасьць транспартаваньня вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь праз Адэскі порт. У выпадку спрыяльнага завяршэньня экспэрымэнту грузапаток можа складаць да 4 мільёнаў тонаў нафты за год.

Беларусь і Украіна ўжо падрыхтавалі міжурадавае пагадненьне аб транзыце нафты з Вэнэсуэлы. Літва таксама прапанавала свой Клайпедскі порт для транспартаваньня нафты з Вэнэсуэлы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG