Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Самалійскія паўстанцы захапілі буйную базу піратаў


Атрады групоўкі "Хізбуль Іслам" увайшлі сёньня ў населены пункт Харадхэрэ на поўдні краіны, які выкарыстоўваўся піратамі як база для марскіх вылазак. Лідэр паўстанцаў паведаміў журналістам, што іх мэта – ўсталяваць законы шарыяту, якія асуджаюць разбой і пірацтва.

Па іншых паведамленьнях, групоўка проста не здолела дамовіцца з піратамі аб падзеле здабычы.

У Самалі ўжо 20 гадоў няма стабільнага ўраду. На ўзьбярэжжы краіны грунтуюцца піраты, якія захапілі ў апошнія гады дзясяткі гандлёвых судоў – для атрыманьня выкупу.
XS
SM
MD
LG