Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3 траўня на 14 гадзінаў у пракуратуру Мастоўскага раёну выклікаюць Алеся Зарэмбюка — рэгіянальнага каардынатара “Руху За свабоду” на Гарадзеншчыне, які жыве ў Мастах. Ён павінен зьявіцца да пракурора раёну В.Гука. Позва была ўручана бацьку Алеся Віктару Зарэмбюку.

16 красавіка А.Зарэмбюк быў названы падазраваным у крымінальнай справе аб махлярстве, распачатай супраць яго КДБ. У той дзень супрацоўнікі КДБ правялі ў Мастах ператрусы ў доме бацькоў Зарэмбюка, на кватэры, дзе ён прапісаны, а таксама на іншай кватэры, дзе ён жыве зь сям’ёю. Былі сканфіскаваныя ноутбук, флэшкі, кампакт-дыскі.

Напярэдадні дня мясцовых выбараў, у якіх А.Зарэмбюк удзельнічаў у якасьці кандыдата, яго зноў шукалі супрацоўнікі КДБ, каб уручыць позву, але не знайшлі яго. Яны, аднак, правялі допыт яго жонкі Тацяны як сьведкі па крымінальнай справе супраць яе мужа.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG