Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Грэцыі абвешчана пра дамоўленасьці з ЭЗ і МВФ


Прэм'ер-міністар Грэцыі Георгіяс Папандрэў абвясьціў аб дасягненьні дамоўленасьці з Эўрапейскім зьвязам і Міжнародным валютным фондам аб умовах аказаньня тэрміновай фінансавай дапамогі Атэнам.

Паводле інфармацыі замежных агенцтваў, аб'ём усяго пакету фінансавай дапамогі, разьлічанай на некалькі гадоў, дасягае 120 мільярдаў эўра. Гэтая дапамога павінна спрыяць аднаўленьню фінансавай сыстэмы Грэцыі, галоўнай праблемай якой у апошнія месяцы стаў рэзка ўзрослы дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту і немагчымасьць пагашэньня ўнутраных запазычанасьцяў дзяржавы.
XS
SM
MD
LG