Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля берагоў ЗША надвор'е перашкаджае ліквідацыі разьліву нафты


Берагавая ахова ЗША папярэджвае, што гіганцкая нафтавая пляма ў Мэксыканскай затоцы можа нанесьці шкоду эканоміцы і навакольнаму асяродзьдзю ў штатах Луізіяна, Місысыпі, Алабама і Флорыда.

Камандуючы сіламі берагавой аховы адмірал Тэд Алэн паведаміў, што разьліў нафты па паверхні затокі пакуль не парушыў працу марскіх шляхоў зносінаў на поўдні ЗША, але "патэнцыйная пагроза гэтага існуе".

Умовы надвор'я абцяжарваюць працу караблёў і самалётаў па ліквідацыі наступстваў аварыі.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт ЗША Барак Абама заплянаваў на сёньня наведваньне раёну бедзтва.

Буравая платформа кампаніі British Petroleum выбухнула і затанула 22 красавіка.
XS
SM
MD
LG