Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку расьсьледуюць інцыдэнт на Таймс-сквэр


У Нью-Ёрку паліцыя працягвае расьсьледаваньне абставінаў зьяўлення на Таймс-сквэр аўтамабіля, у якім былі знойдзеныя падазроныя прадметы - драты, гадзіньнікавы мэханізм, балёны.

Да падазронага аўтамабіля прыбылі падразьдзяленьні па барацьбе з тэрарызмам, сапёры, сьледчыя.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама быў паінфармаваны аб тым, што адбываецца, і даў высокую ацэнку дзеяньням паліцыі і спэцыялістаў антытэрарыстычных падразьдзяленьняў.

Некалькі кварталаў у цэнтральнай частцы Мангэтэну былі ачэпленыя. Чакаецца афіцыйная прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў паліцыі Нью-Ёрку і гарадскіх уладаў.
XS
SM
MD
LG