Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барак Абама накіроўваецца ў забруджаную зону


Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Барак Абама накіроўваецца зь інспэкцыяй да ўзьбярэжжа Мэксыканскай затокі, якое моцна забруджана выцекам нафты з падводнага радовішча.

Міністарка ўнутранай бясьпекі ЗША Джанэт Напалітана раней заклікала кампанію British Petroleum, якой належала затанулая нафтаздабываючая вышка, прыцягнуць дадатковыя рэсурсы для ліквідацыі наступстваў аварыі.

Нафтаздабываючая плятформа затанула ў Мэксыканскай затоцы ля ўзьбярэжжа Луізіяны 24 красавіка. Са сьвідравіны на акіянскім дне выцякае нафта з хуткасьцю 5000 барэляў у дзень.

Губэрнатар Луізіяны раней папярэдзіў аб небясьпецы экалягічнай катастрофы ў раёне. У штатах Луізіяна, Флярыда і Алабама абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча.
XS
SM
MD
LG