Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве прайшло 18 першамайскіх акцыяў


У Маскве сёньня адбылося пяць дэманстрацыяў, тры шэсьці і 11 мітынгаў, у тым ліку "Дзень гневу", арганізаваны апазыцыянэрамі, праваабаронцамі і эколягамі.

Падчас акцыі апазыцыйнага руху "Салідарнасьць" быў затрыманы адзін чалавек.

Першамайскі марш пецярбурскай апазыцыі не адбыўся. Яго блякавалі на самым пачатку, матывуючы гэта тым, што лёзунгі з патрабаваньнем адстаўкі губэрнатара Пецярбурга Валянціны Матвіенкі не былі ўзгодненыя з гарадзкімі ўладамі.

Ва Ўладзівастоку у акцыях, арганізаваных прафсаюзамі і камуністамі, удзельнічалі каля дзвюх тысяч чалавек.

У Іжэўску чацьвёра ўдзельнікаў першамайскай дэманстрацыі былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.

Лідэр камуністаў, Генадзій Зюганаў, выступаючы на дэманстрацыі ў Маскве, запатрабаваў ад ураду мадэрнізацыі эканомікі
XS
SM
MD
LG