Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Забурэньні ў Грэцыі


У Грэцыі адбыліся сутычкі паміж паліцыяй і дэманстрантамі, якія пратэстуюць супраць урадавай палітыкі бюджэтнай эканоміі.

У шэсьцях, што адбыліся ў Афінах і Тэсалёніках прынялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек. Паліцэйскія ўжылі сьлезацечны газ пасьля таго, як моладзь пачала кідаць у іх камяні.

Чакаецца, што ў нядзелю урад абвесьціць новыя меры па "зацягваньню паясоў". Увядзеньне жорсткай фінансавай дысцыпліны зьяўляецца для краіны ўмовай атрыманьня эканамічнага пакету экстраннай дапамогі.

Міжнародны валютны фонд і Эўразьвяз паабяцалі выдзеліць Грэцыі 45 мільярдаў эўра. Паведамляецца, што сума можа быць павялічана да 120 мільярдаў.
XS
SM
MD
LG