Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы чыгуначны састаў з вэнэсуэльскай нафтай адправіўся 1 траўня раніцай з Адэсы ў Беларусь.

Састаў з 57 вагонаў, у якіх знаходзіцца 4,413 тыс.т вэнэсуэльскай нафты, адбыў з Адэсы ў 7.14. Плянуецца, што ў Мазыр ён прыбудзе да раніцы заўтрашняга дня, 2 траўня, паведамілі БелТА ва ўпраўленьні Беларускай чыгункі.

Чакаецца, што сёньня ў другой палове дня ў Беларусь адправіцца другі састаў пробнай партыі вэнэсуэльскай нафты гатунку "Санта-Барбара". У цэлым у перавозцы будзе задзейнічана каля 20 саставаў. Кожныя суткі з Адэсы ў Мазыр будуць адпраўляцца па 2 саставы. Агульны аб'ём пробнай партыі вэнэсуэльскай нафты, якая паступіць у Беларусь, складзе 80 тыс.т.

Дамоўленасьць аб пастаўках нафты была дасягнута ў сакавіку 2010 года на сустрэчы прэзыдэнтаў Беларусі і Вэнэсуэлы ў Каракасе. Танкер з пробнай партыяй адбыў з Вэнэсуэлы 2 красавіка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG