Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў кампаніі "Гавары праўду" дапыталі пра выбух 4 ліпеня


Аўтобус з затрыманымі актывістамі "Гавары праўду"

Аўтобус з затрыманымі актывістамі "Гавары праўду"

10 актывістаў кампаніі "Гавары праўду", якія былі затрыманы у суботу ў Менску на Плошчы Перамогі, адпушчаныя без складаньня пратаколаў. Але ў міліцыі маладым людзям паабяцалі, што пры наступным затрыманьні "ўсе будзе зусім па-іншаму".

Сёньня зранку 10 актывістаў кампаніі "Гавары праўду", якія прыйшлі да плошчы Перамогі з балёнікамі з лягатыпам кампаніі, былі затрыманыя і дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менску.

У пастарунку актывістаў распытвалі, дзе яны знаходзіліся 4 ліпеня 2008 году, калі ў Менску адбыўся выбух. І ці маюць яны знаёмых хімікаў?
Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі балёнікі з лягатыпам кампаніі, а таксама ў некаторых затрыманых узялі адбіткі пальцаў.

Пасьля 3-гадзіннага ўтрыманьня ў міліцэйскім пастарунку актывісты кампаніі былі адпушчаныя на волю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG