Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расспажыўнагляд знайшоў у беларускім посудзе сьвінец і кадмій


Фэдэральная служба па наглядзе ў сфэры абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека Расеі (Расспажыўнагляд) выявіла фарфоравы посуд вытворчасьці ЗАТ "Добрушскі фарфоравы завод", які не адпавядаў патрабаваньням нарматыву межава дапушчальнай колькасьці хімічных рэчываў, што выдзяляюцца з матэрыялаў, якія кантактуюць з харчовымі прадуктамі.

Пра гэта стала вядома пры правядзеньні плянавай праверкі ў дачыненьні да аднаго з індывідуальных прадпрымальнікаў.
У адной з проб перавышэньне колькаснага ўтрыманьня кадмію склала 242 разы, сьвінцу — 60 разоў, паведамляе БелаПАН.

Сэртыфікаты адпаведнасьці былі выдадзены Камітэтам па стандартызацыі Беларусі.

"Улічваючы, што рэалізацыя няякаснай прадукцыі, якая ўтрымлівае перавышэньне кадмію і сьвінцу, вышэйшая за дапушчальны ўзровень колькасьцяў міграцыі хімічных рэчываў, мае пагрозу для жыцьця і здароўя людзей, неабходна прыняць адпаведныя меры па рэалізацыі няякаснай прадукцыі, з адборам проб для правядзеньня лябараторнага дасьледаваньня, інфармаваўшы Расспажыўнагляд ва ўстаноўленым парадку", — гаворыцца ў лісьце кіраўніка ведамства Генадзя Анішчанкі кіраўнікам упраўленьняў Расспажыўнагляду па суб'ектах Расейскай Фэдэрацыі і на чыгуначным транспарце.

Анішчанка паведаміў РІА "Новости", што небясьпечная прадукцыя, выяўленая Расспажыўнаглядам, прадстаўлена наборамі сталовага посуду, гарбатнымі і кававымі сэрвізамі, блюдамі, бакаламі і вазамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG