Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Альбанская апазыцыя распачынае няспынныя пратэсты


Дзясяткі тысяч прыхільнікаў апазыцыі сабраліся сёньня на галоўнай плошчы Тыраны патрабуючы частковага перападліку галасоў пададзеных на парлямэнцкіх выбарах, якія адбыліся ў чэрвені летась. Кансэрватыўная партыя пад кіраўніцтвам дзейнага прэм'ер міністра краіны Салі Бэрышы перамагла тады зь нязначнай перавагай, атрымаўшы 75 мандатаў са 140.

Сацыялісты, аднак, абвінавацілі ўлады ў фальшаваньні вынікаў галасаваньня. Апазыцыйныя дэпутаты ўжо амаль год байкатуюць заканадаўчы орган краіны.

Лідэры апазыцыі заявілі на сёньняшнім мітынгу, што пратэсты цяпер ня спыняцца да тае пары, пакуль урад не пагодзіцца на іх патрабаваньні.
XS
SM
MD
LG