Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўзяў на асабісты кантроль эталён прыгажосьці


Аляксандар Лукашэнка ў гэты час наведвае VII нацыянальны конкурс прыгажосьці «Міс Беларусь-2010». Трэба сказаць, што ўласна конкурс ладзіцца згодна з прэзыдэнцкай дырэктывай «аб выкананьні даручэньня прэзыдэнта Беларусі ад 18 траўня 2009 года».


Ягоная мэта — эстэтычнае, творчае і духоўнае выхаваньне маладога пакаленьня, прапаганда здаровага ладу жыцьця, спрыяньне гарманічнаму і інтэлектуальнаму разьвіцьцю асобы.

Агенцтва БелТА паведамляе, што цягам трох папярэдніх месяцаў былі праведзеныя кастынгі ў абласьцях і беларускай сталіцы. У выніку з 2 тысяч дзяўчат былі адабраныя 30 прэтэндэнтак на тытул «Міс Беларусь-2010».

Конкурсы з удзелам першых прыгажуняў Беларусі Аляксандар Лукашэнка традыцыйна наведвае з малодшым сынам Мікалаем.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG