Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пэнсіянэры зноў “разгуляюцца” на прыгарадным транспарце


Ад заўтра беларускія пэнсіянэры атрымаюць магчымасьць езьдзіць з 50-працэнтнай зьніжкай на чыгуначным, водным і аўтамабільным транспарце агульнага карыстаньня прыгарадных маршрутаў (апроч, натуральна, таксі).


Па сутнасьці, на летні час (да 1 кастрычніка гэтага году) грамадзянам пэнсійнага ўзросту вернутыя ўмовы, якія і без таго існавалі да пачатку дзяржаўнай кампаніі двухгадовай даўнасьці на змаганьне з льготамі.

Тым ня меней, дадзеныя «прэфэрэнцыі» прадугледжаныя адмысловым указам Аляксандра Лукашэнкі «Аб дзяржаўнай падтрымцы пэнсіянэраў», датаваным 30 красавіка.
XS
SM
MD
LG