Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША абвінавачваюць Расею ў пірацтве


ЗША зьмясьцілі Расею ў "чорны сьпіс" краінаў, дзе найбольш распаўсюджана інтэлектуальнае пірацтва. Маскве закідаецца нядбайнасьць у пытаньні абароны аўтарскага права ўжо 13-ы год запар. Аналягічныя абвінавачаньні былі прад'яўленыя Кітаю, Альжыру, Індыі, Аргентыне, Чылі, Інданэзіі, Пакістану, Тайлянду і Вэнэсуэле.

Апублікаваны сёньня Дэпартамэнтам гандлю ЗША сьпіс зьяўляецца выключна маральным асуджэньнем датычных урадаў і не прадугледжвае санкцыяў. Недатрыманьне аўтарскіх правоў, аднак, зьяўляецца адной з галоўных перашкодаў для ўступленьня Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.
XS
SM
MD
LG