Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 1 – 2 траўня


Belarus -- calendar, today
Belarus -- calendar, today

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ЦЁПЛА, З ДАЖДЖАМІ...


Уначы 10 – 15 °С, удзень 17 – 23°С, на паўднёвым усходзе да 26°С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Прэзэнтацыя дыска “Бардаў Свабоды” з удзелам Зьмітра Казлоўскага, Лявона Тышкевіча, Алега Мізулы і Алеся Наркевіча (1 траўня, Вялейка, 17.00, даведкі па тэлефоне (8 029) 655 85 75).

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае ў падарожжа па Лідзкім навакольлі (2 траўня, тэлефоны для кантактаў: (8 029) 111 73 32, (8 017) 262 73 43).

Выступ сьпявачкі Тацяны Беланогай з праграмаю “Я веру ў любоў” (2 траўня, Нясьвіж, Цэнтральная раённая бібліятэка, вул. Беларуская, 5).


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


1 траўня – у кітайскім Шанхаі адкрываецца Сусьветная ўнівэрсальная выстава “ЭКСПО-2010”. Яна будзе доўжыцца шэсьць месяцаў.

2 траўня – у Лібане пачынаецца галасаваньне на муніцыпальных выбарах.

2 траўня – у Амстэрдаме пройдзе цырымонія ўручэньня 53-й штогадовай прэміі ў галіне фотажурналістыкі “World Press Photo”.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


1 траўня – Міжнародны дзень працы. Адзначаецца ў 66 краінах.

2 траўня – Дзень маці ў Літоўскай Рэспубліцы.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1 траўня 305 году рымскі імпэратар Дыяклецыян добраахвотна адмовіўся ад улады. Два гады перад тым гэты імпэратар-паганец задаўся мэтай канчаткова зьнішчыць хрысьціянства, але безвынікова. Расчараваны ўладар пакінуў пасад і адправіўся на пэнсію, каб рэшту жыцьця прысьвяціць вырошчваньню капусты.

1 траўня 1840 году ў Вялікай Брытаніі паступілі ў продаж першыя ў сьвеце паштовыя маркі.

2 траўня 1729 году – дзень нараджэньня расейскай імпэратрыцы Кацярыны II. Зь яе імем і цараваньнем зьвязаны пачатак паднявольнага становішча Беларусі на працягу наступных двухсот гадоў. Менавіта за часу Кацярыны адбыліся падзелы Рэчы Паспалітай, і народы Вялікага Княства Літоўскага надоўга трапілі пад расейскую калянізацыю.

2 траўня 1903 году прыйшоў на сьвет вядомы ўсім маладым бацькам ува ўсім сьвеце доктар Бэнджамін Спок. Амэрыканскі лекар-пэдыятар Спок напісаў самую папулярную кнігу пра догляд дзіцяці ад самага нараджэньня. І шмат якім бацькам гэтая кніга замяніла дапамогу цешчы і сьвякрухі.

2 траўня 1945 году савецкія войскі цалкам авалодалі сталіцай Нямеччыны Бэрлінам.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Несьвяточнае сьвята ў Менску”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Дзіця любіць сваю гульню не за тое, што яна лёгкая, а за тое, што яна цяжкая” – Бэнджамін Спок.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG