Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дапамога Грэцыі можа прыйсьці запозна


Эўрапейскія біржавыя індэксы закончылі тыдзень рэзкім падзеньнем у сувязі з затрымкай эканамічнага пакету экстраннай дапамогі Грэцыі. Інвэстары асьцерагаюцца, што абяцаная фінансавая дапамога краіне можа прыйсьці запозна, ці ў недастатковым памеры.

Кожны тыдзень Грэцыя мусіць выплочваць мільярды эўра па сваёй дзяржзапазычанасьці. Няздольнасьць ажыцьцявіць адну з выплат у час пагражае краіне дэфолтам. Наступствам гэтага, паводле дырэктара Міжнароднага Валютнага Фонду Дамініка Штрос-Кана, можа стаць новы агульнаэўрапейскі фінансавы крызіс.

Нямеччына, аднак, затрымлівае пачатак выплатаў, настойваючы каб Афіны сьпярша падалі плян узмацненьня дысцыпліны сваёй фінансавай палітыкі.

Грэцкі парлямэнт прагаласуе па новых мерах скарачэньня дзяржвыдаткаў на наступным тыдні. У нядзелю гэта пытаньне абмяркуюць міністры фінансаў ЭЗ. Паведамлялася, што памер дапамогі можа павялічыцца да 120 мільярдаў эўра.
XS
SM
MD
LG