Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальную справу супраць верніка разглядаюць нанова


Дзьмітры Смык

Дзьмітры Смык

Сёньня ў Цэнтральным судзе Гомелю нанова разглядалася крымінальная справа верніка царквы «Сьведкі Еговы» Дзьмітра Смыка за нібыта ўхіленьне ад вайсковай службы.


Былі заслуханы сьведкі з боку адказчыка, у тым ліку вернік Сяргей Разбоеў і кіраўнік гомельскай абшчыны «Сьведкі Еговы» Юры Рашэтнікаў. Абодва яны пацьвердзілі, што Дзьмітры прыняў пасьвячэньне ў вернікі амаль пяць гадоў таму й шчыра прытрымліваецца Сьвятога Пісаньня.

Акурат на тэндэнцыйны падыход, без уліку тлумачэньняў адказчыка й наяўнасьці даведкі абшчыны «Сьведкі Еговы» пра пасьвячэньне ў вернікі, зьвяртаў увагу Вярхоўны суд у пратэсьце на першае пакараньне Дзьмітра Смыка буйным штрафам. Насамрэч вернік не адмаўляецца выканаць свой грамадзянскі абавязак, але з рэлігійных перакананьняў хоча гэта зрабіць на альтэрнатыўнай аснове.

На падставе пратэсту прэзыдыюм Гомельскага абласнога суду адмяніў штраф верніку на 3,5 мільёна рублёў, вынесены старшынёй суду Цэнтральнага раёну Рыгорам Дзьмітрэнкам. Зараз крымінальную справу супраць спадара Смыка за так званае ўхіленьне ад вайсковай службы раённы суд разглядае ў іншым складзе.

Чарговае паседжаньне суду па справе верніка адбудзецца 12 траўня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG