Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карыстаньне інтэрнэтам у ААЭ будзе па пашпарце


Карыстаньне інтэрнэтам для наведнікаў інтэрнэт-кавярняў ды іншых месцаў грамадзкага карыстаньня, што маюць доступ у інтэрнэт, у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах будзе прадстаўляцца толькі пасьля прад'яўленьня дакумэнту, што засьведчвае асобу.

Рэзыдэнтам – грамадзянам іншых краін, якія пастаянна пражываюць у ААЭ па трохгадовых рэзыдэнцкіх візах, і членам іх сем'яў – доступ у сеціва з інтэрнэт-кавярняў будзе дазволены толькі пасьля прад'яўленьня ідэнтыфікацыйнай карты, крайні тэрмін афармленьня якой, усталяваны мясцовымі ўладамі, заканчваецца ў канцы 2010 году. Без ідэнтыфікацыйнай карты ў наступным годзе стане немагчымым адкрыцьцё банкаўскага рахунку, атрыманьне вадзіцельскіх правоў і нават візыт да лекара.
XS
SM
MD
LG