Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДОЖДЖ...


...толькі ўначы, раніцай праясьніцца. Тэмпэратура 7 — 20 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Цэнтральная выбарчая камісія пад кіраўніцтвам Лідзіі Ярмошынай зацьвярджае вынікі мясцовых выбараў. Пачатак а 11.30.

Фінальнае шоў конкурсу "Міс прыгажосьці Беларусі 2010". Палац спорту.


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэм’ер-міністар Чэхіі Ян Фішар зь візытам у Армэніі.

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі зь візытам у Румыніі.

Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў зь візытам у Кітаі.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1632 году памёр кароль і вялікі князь Жыгімонт ІІІ Ваза. Ягонае кіраваньне ўвайшло ў гісторыю падтрымкаю ідэі Берасьцейскай царкоўнай уніі, дапамогаю Ілжэдзімітрыю заняць расейскі дзяржаўны пасад, а таксама вяртаньнем у склад Вялікага Княства Літоўскага Смаленшчыны.

У 1883 нарадзіўся чэскі пісьменьнік Яраслаў Гашак (пам. 1923), аўтар сусьветна вядомага раману пра ўдалага ваяку Швэйка.

У 1945 пакончыў жыцьцё самагубствам Адольф Гітлер (нар 1889).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень нараджэньня караля Швэцыі Карла ХVI Густава (нар. 1946).

Дзень нараджэньня каралевы Нідэрляндаў. Адзначаецца дзень нараджэньня папярэдняй каралевы Юліяны (1909-2004), хоць цяпер на троне засядае яе дачка Бэатрыкс (нар. 1938), якая нарадзілася 31 студзеня (нідэрляндцы настолькі прызвычаіліся да папярэдняй даты, што не захацелі мяняць яе на іншую, калі зьмянілася каралева).

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "РПЦ ня мае патрэбы ў пасярэдніцтве Лукашэнкі".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Ісус Хрыстос таксама быў невінаваты. Але яны ўсё роўна ўкрыжавалі яго"
— Яраслаў Гашак.
XS
SM
MD
LG