Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сідорскі запэўніў Кубілюса ў бясьпецы будучай беларускай АЭС


Атамная электрастанцыя паблізу беларуска-літоўскай мяжы будзе будавацца ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі бясьпекі – пра гэта, як паведамляе delfi.lt, заявіў, знаходзячыся зь візытам у Літве, прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі.

Сідорскі запэўніў прэм’ер-міністра Літвы Андруса Кубілюса, што ўсе будаўнічыя работы на беларускай АЭС з самага першага дня знаходзяцца пад кантролем эўрапейскіх і сусьветных агенцтваў, у прыватнасьці МАГАТЭ.

Паводле беларускага прэм’ера, у часе перамоваў з Кубілюсам абмяркоўвалася магчымасьць экспарту электраэнэргіі зь Беларусі пасьля ўводу беларускай АЭС у эксплюатацыю.

Сяргей Сідорскі таксама паведаміў, што яшчэ чатыры гады назад Беларусь накіравала Літве прапановы аб удзеле ў пабудове беларускай АЭС. “Я прапаноўваў Літве (узяць удзел у будаўніцтве АЭС) яшчэ чатыры гады назад. Гэтыя прапановы ёсьць у літоўскага ўраду”, – цытуе “Інтэрфакс” словы беларускага прэм’ер-міністра
XS
SM
MD
LG