Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"У мужчыны проста не атрымалася, чаму ён павінен плаціць?"


У Беларусі для стымуляваньня нараджальнасьці неабходна прымаць радыкальныя меры: ўвесьці падатак з мужчын ва ўзросьце ад 25 да 40 гадоў, якія не маюць дзяцей. З такой прапановай выступіў старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік. Ці варта ўвесьці падатак для бязьдзетных мужчын? Вось што думаюць наконт гэтага гарадзенскія мужчыны?

АПЫТАНЬНЕ СЯРОД ГОМЕЛЬСКІХ ЖАНЧЫНАЎ

Спадар: "Я лічу, гэта няправільна. Аргумэнт: гэта парушэньне, я думаю. Ці ёсьць такое дзесьці ў сьвеце? Не, няправільна. Чалавек сам павінен хацець мець дзяцей, а калі ня хоча, дык ня хоча, я так лічу".

Спадар: "У мяне двое дзяцей. А што тычыцца халасьцякоў, то я ня супраць. Хаця гэта залежыць ад сытуацыі, ня значыць, што чалавек хоча ці ня хоча дзяцей заводзіць, залежыць ад палітыкі ў нас. Калі магчымасьць ёсьць, мы маглі б і трэцяе завесьці дзіця, але ня можам — вось у чым рэч".

Сталы спадар: "Я не магу сказаць, але думаю, што ня трэба так рабіць. У мяне ёсьць дзеці і ўнукі — двое".

Спадар: "Згодны. Дзяцей трэба рабіць. Але калі ня ў стане пракарміць, то гэта іншае пытаньне".

Другі спадар: "Я ня згодны, канечне. Калі ў чалавека няма працы пастаяннай, як ён будзе дзяцей гадаваць? Каб у прытулкі потым забіраць? Навошта? Навошта яго штрафаваць тады ці санкцыі ўжываць?"

Сталы спадар:
"Нічога не магу адказаць на гэтую тэму. Гэтую тэму трэба ведаць, добра разьбірацца. Не магу сказаць — ні тое, ні другое".

Спадар: "Савецкія часы ўвесьці? У мяне ёсьць дзеці. Напэўна, гэта няправільна, кожны сам павінен вырашаць".

Спадар: "Я чытаў, я ў курсе. Я асабіста супраць. Мала што бывае: можа, чалавек ня можа мець дзяцей, разумееце? І тут пытаньне неадназначнае, палка з двума канцамі".

Малады спадар
: "Я думаю, гэта трэба па-любому. Што яны халастыя лётаюць?"

Спадар
: "Па-мойму, гэта трызьненьне. Насамрэч, можа, у мужчыны проста не атрымалася, ён фізычна ня можа, чаму ён павінен за гэта плаціць?"

Малады спадар: "Я думаю, што гэта ненармальная мера. А што, калі ў кагосьці жыцьцё ня склалася? Не атрымалася ажаніцца? І што тады? Падаткам яго абкласьці на поўную катушку?"

Малады спадар:
"А калі ў чалавека праблемы са здароўем?.."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG