Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна атрымае ад РФ 1 млрд. даляраў скідак па ядзерных кантрактах


Агульны памер скідак, якія Ўкраіна атрымае па кантрактах на пастаўку ядзернага паліва з Расеі, можа перавысіць 1 млрд. даляраў, заявіў кіраўнік Расатаму Сяргей Кірыенка.

Кантракты на пастаўку расейскага ядзернага паліва ўкраінскаму боку могуць быць заключаны на доўгі тэрмін - ад 15 да 25 гадоў.

Расейска-ўкраінскае сумеснае прадпрыемства ў атамнай сфэры, аб стварэньні якога абвясьціў Уладзімір Пуцін падчас нядаўняга візыту ў Кіеў, можа быць створана на аснове кампаній "Атамэнэргамаш" і "Турбаатом", заявіў Сяргей Кірыенка.
XS
SM
MD
LG