Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прапануе пабудаваць хуткасную чыгунку Менск-Вільня


Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі ініцыюе будаўніцтва хуткаснай чыгункі Менск-Вільня ў рамках праграмы “Ўсходняе партнэрства”.

Словы Сідорскага на сустрэчы зь яго літоўскім калегам Андрусам Кубілюсам сёньня ў Вільні цытуе “Интерфакс-Запад”:

"Можа быць, праз Усходняе партнэрства мы зможам рэалізаваць праект па стварэньні хуткаснай чыгункі Менск-Вільня, каб даць людзям магчымасьць больш актыўна размаўляць".

Сяргей Сідорскі таксама паведаміў, што перадаў літоўскаму прэм'еру прапанову аб спрашчэньні парадку перасячэньня беларуска-літоўскай мяжы ў рамках 50-кілямэтровай прымежнай зоны

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG