Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Баку разагнаная моладзевая акцыя


Сёньня ў Баку паліцыя спыніла спробы правядзеньня рознымі групамі моладзі несанкцыянаванай акцыі, прысьвечанай гадавіне забойства людзей у 2009 годзе побач з Азэрбайджанскай дзяржаўнай нафтавай акадэміяй.

Групы моладзі колькасьцю да некалькіх дзесяткаў чалавек зрабілі спробу правядзеньня акцыі каля станцыі мэтро "28 мая", помнікаў паэту Самэду Вургуну і драматургу Джафару Джабарлы, аднак іх намерам перашкодзілі супрацоўнікі паліцыі, якія затрымалі пры гэтым некалькі чалавек.

30 красавіка 2009 году ўзброены пісталетам чалавек забіў 12 і параніў яшчэ 13 чалавек побач з Азэрбайджанскай дзяржаўнай нафтавай акадэміяй.
XS
SM
MD
LG