Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Калінкіна



1. Навошта я пішу блог

Калі ў мяне будзе адназначны адказ на гэтае пытаньне, напэўна, я свой блог закрыю. І часу няма, і дастаткова мэдыйных пляцовак, дзе я магу выказацца, і ў кантактах з аднадумцамі і крытыкамі я не абмежаваная. Але пакуль чалавеку цікава жыць, пакуль яму цікава тое, што адбываецца па-за межамі яго кватэры, то ўзьнікаюць і імгненныя рэакцыі на гэтыя падзеі. Калі ў мяне ня будзе такой патрэбы, то ня будзе і блога.

Лічу, што журналістыка — гэта ўвогуле прафэсія цікаўных людзей. Я, напрыклад, асабліва люблю раніцай пад кубачак кавы пачытаць у інтэрнэце газэты. Нешта абавязкова зачэпіць. Адны ў такіх выпадках тэлефануюць сябрам, каб абмеркаваць навіну, а я ўстаю вельмі рана, таму сяброў шкадую, тэлефоннымі званкамі не буджу. Вось і раблю чарговы запіс у сваім блогу.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Інфармацыйнасьць і наяўнасьць думак.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Самалюбаваньне.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

Мне заўсёды цікава чытаць блогі калег: Віктара Малішэўскага, Паўла Шарамета, Аляксандра Ступнікава.

Эканамічныя навіны я заўсёды ўзгадняю з думкамі эканаміста Сяргея Чалага, ягоны блог талковы і інфармацыйны.

А для таго каб адчуць, што нават у палітычнай журналістыцы працуюць добрыя людзі — блог аднаго з найлепшых расійскіх журналістаў Валерыя Панюшкіна
XS
SM
MD
LG