Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь спадзяецца адстаяць сваё мыта на аўтамабілі


Чакаецца, што пытаньні Мытнага саюзу, у тым ліку парадак спагнаньня мыта з фізычных асобаў па шэрагу таварных пазыцый, будуць вырашаны на паседжаньні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, якое, як плянуецца, адбудзецца ў траўні.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі (ДМК)

Беларускі бок лічыць неабходным захаваць дзеючыя ў рэспубліцы стаўкі ўвазнога мыта на аўтамабілі для фізычных і пасьля ўступленьня ў сілу мытнага кодэкса Мытнага саюза (з 1 ліпеня 2010 г.). "Рэспубліка мае намер дастаткова жорстка адстойваць сваю пазыцыю", - падкрэсьлілі ў ДМК.

Па дадзеных ДМК, у студзені-сакавіку 2010 года ў Беларусь было ўвезена 44,5 тысяч легкавых аўтамабіляў, што на 14% больш у параўнаньні зь першым кварталам мінулага года. З агульнай колькасьці ўвезеных аўтамабіляў 98% прыйшлося на долю фізычных асоб.

Раней паведамлялася, што Расея настойвае на падвышэньні Беларусьсю і Казахстанам з 1 ліпеня 2010 г. ставак увазнога мыта на аўтамабілі для фізычных асоб да расейскага ўзроўню.

Зараз на тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць нацыянальныя стаўкі пошлін. Прадугледжваецца, што ў выпадку, калі іх велічыня ня будзе ўзгодненая краінамі-удзельніцамі Мытнага саюза і не зацьверджаная Камісіяй гэтага органа, Беларусь, гэтак жа, як і Расея, і Казахстан, захавае нацыянальныя стаўкі на аўтамабілі для ўвозу фізычнымі асобамі.
XS
SM
MD
LG