Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі ўчынены чарговы напад на дзяцей


Ва ўсходняе правінцыі Кітаю Шандонг мужчына напаў на дзяцей, а затым абліў сябе бэнзінам і падпаліў, трымаючы пры гэтым дваіх дзяцей.

Настаўнікі выхапілі іх з рук зламысьніка, аднак пяць вучняў давялося шпіталізаваць. Нападнік памёр на месцы.

Учора, калі ўзброены нажом мужчына напаў на дзяцей у дзіцячым садзе ў правінцыі Цзянсу, раненьні атрымалі 28 дзяцей і трое дарослых.

Раней падобны інцыдэнт адбыўся ў правінцыі Гуандун на поўдні краіны – мужчына нанёс нажавыя раненьні 18 дзецям і аднаму выкладчыку пачатковай школы.
XS
SM
MD
LG