Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Шанхаі адкрылася Ўсясьветная выстава


Усясьветную выставу, якая сёньня адкрылася ў Шанхаі і працягнецца да кастрычніка, наведаюць, паводле арганізатараў, да 70 мільёнаў чалавек. На выставе працуе 200 павільёнаў розных краінаў і міжнародных арганізацыяў.

Асноўная тэма выставы – выклікі ўрбанізацыі. Некаторыя мясцовыя СМІ паведамляюць, што на арганізацыю выставы, уключна з інфраструктурай (плошча выставы перавышае плошчу Манака) кітайскі ўрад патраціў да 58 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG