Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі экс-міністар не выключае, што Кіеў здасьць Маскве Керчанскі праліў


Былы міністар замежных спраў Украіны Уладзімер Агрызка ў інтэрвію агенцтву УНІАН заявіў, што не выключае магчымасьці перадачы Расеі Керчанскага праліву.

“Мяркую, гэта будзе чарговым, што здасьць улада” – сказаў Агрызка і зьвярнуў увагу на словы міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова наконт пачатку дэмаркацыі ўкраінска-расейскай мяжы. “Мяркую, мы цалкам аддадзім ім Керчанскі праліў”, -- сказаў экс-міністар.

Уладзімер Агрызка адзначыў, што правільная мяжа павінна праходзіць зыходзячы з таго, што Керч-Енікальскі маршрут, па якім ў асноўным ходзяць караблі, належыць Украіне: “ Гэтак вызначана на ўсіх мапах. Гэта значыць, за ўсё, што там адбываецца, адказвае ўкраінскі бок. Расіяне ж крыўдзяцца, маўляў, як гэта мы будзем запытваць у ўкраінскага лоцмана права заходу ў Азоўскае мора. Такога быць ня можа ў прынцыпе”.

Уладзімер Агрызка сказаў агенцтву УНІАН, што, на яго думку, для расейцаў міжнароднае права ўяўляе цікавасьць толькі тады, калі адказвае іх інтарэсам. “У іншым выпадку яны на яго проста не зьвяртаюць увагу” – цытуе УНІАН словы экс-міністра.
XS
SM
MD
LG