Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан папярэдзіла іранскага прэзыдэнта


Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан папярэдзіла прэзыдэнта Ірану, што якая заўгодна спроба сарваць канфэрэнцыю ў справе ядзернага ўзбраеньня ў наступным месяцы, завершыцца правалам.

Паводле яе словаў, канфэрэнцыя, якая пачынаецца ў наступны панядзелак у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, мае мэтай абмеркаваньне больш актыўных захадаў у справе нераспаўсюджаньня ядзерных узбраеньняў. Дэлегацыя Ірану на чале з прэзыдэнтам Махмудам Ахмадзінеджадам выказала намер ўзяць удзел у форуме; раней паведамлялася, што кіраўнік Ірану зьвярнуўся па амэрыканскую візу.

Тым часам, прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША заявіў, што сустрэча ў ААН “сам на сам” паміж амэрыканскім і іранскім дыпляматам “надзвычай малаверагодная”.
XS
SM
MD
LG