Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм'ер міністры Ўкраіны і Расеі сустрэнуцца шосты раз за месяц


Прэм'ер міністар Украіны Мікалай Азараў накіроўваецца заўтра ў Сочы для перамоваў са сваім расейскім калегам Уладзімірам Пуціным, паведаміла прэсавая служба ўкраінскага прэм'ера. Сустрэча адбудзецца на 6-м паседжаньні міждзяржаўнай украінска-расейскай камісіі па супрацоўніцтве.

Паведамляецца, што на сустрэчы будуць разгледжаны праекты ў галіне вырабу авіяцыйнай тэхнікі, караблёў і машынаў, а таксама пагадненьні ў справе транспарту, сельскай гаспадаркі і памежнай супрацы.

Гэта будзе шостая сустрэча прэм'ераў дзьвюх краін за гэты месяц. Апошняя адбылася ў панядзелак у Кіеве.
XS
SM
MD
LG