Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура Ўкраіны завяла крымінальную справу на дэпутатаў


Генэральная пракуратура Ўкраіны распачала крымінальную справу па факце бойкі ў Вярхоўнай радзе, якая адбылася ў хадзе ратыфікацыі расейска-ўкраінскай дамовы аб Чарнаморскім флёце. Артыкул "хуліганства, зьдзейсьнена групай асобаў" прадугледжвае пакараньне зьняволеньнем да 6 месяцаў.

Спрабуючы сарваць ратыфікацыю дамовы апазыцыйныя дэпутаты закідалі прэзыдыюм Рады яйкамі і запалілі ў залі пасяджэньняў дымавыя шашкі.

Апазыцыйная фракцыя папярэдняга прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі зьбіраецца, у сваю чаргу, зьвярнуцца ў пракуратуру ў сувязі са зьбіцьцём пад час бойкі на датычным паседжаньні свайго дэпутата Алеся Донія.
XS
SM
MD
LG