Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мудраслоўе: Дзеці і іх выхаваньне


Вячаслаў Ракіцкі і Анатоль Івашчанка

Вячаслаў Ракіцкі і Анатоль Івашчанка

Удзельнічае паэт, літаратуразнаўца Анатоль Івашчанка Эфір 29 красавіка 2010 году


Вячаслаў Ракіцкі
: У Вас, Анатоль, трое дзяцей. Для Беларусі — гэта ўжо шматдзетная сям’я. Можаце даць ёй ёмістую характарыстыку нейкім народным выслоўем?

Анатоль Івашчанка: Вядома. І не адным: «Даў бог раток, даець і кусок», або «Младзенец што рок, то прарок»... А наогул сам выраз шматдзеная сям’я — як вырак. Хіба дзетак бывае шмат?





Дзеці і іх выхаваньне
«Дзіцятка хоць і крыва, ды бацьку з маткаю міла»

«Сваё дзіця не шчаня: за плот ня выкінеш»

«Хто дзяцей ня мае, той гора ня знае»

«Без дзяцей ціха, ды на старасьці ліха»

«Дзеткі гадаваць — век гараваць»

«Малыя дзеткі-малыя і бедкі»

«Дзяціны хлеб горкі»

«Гадуй дзеці, а потым недзе галавы падзеці»

«Тады маці дурная, як дзіця мае»

«Каго словы не бяруць, з таго шкуру дзяруць»

«На хлапца не шкадуй дубца»

«Недасечан — недапечан»

«Дзяцей гадаваць — волі не даваць»

«Сава ня ўродзіць сакала»

«Хата без дзяцей — магіла, а з дзяцьмі — базар»

«Пацей, Мацей, калі многа дзяцей»

«Даў бог раток, даець і кусок»

«Младзенец што рок, то прарок»

«Даў бог дзеці, ды няма дзе падзеці»

«Адно дзіця — не дзіця, двое дзяцей — палова дзіцяці, трое дзяцей — гэта дзіця»
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

XS
SM
MD
LG