Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайлянд: "жоўтыя кашулі" патрабуюць вайсковага ўмяшаньня


Актывісты руху "жоўтых кашуляў" запатрабавалі ад тайскага ўраду ўжыць супраць апазыцыянэраў ваенную сілу. Заява прагучала пасьля таго, як у сераду адбыліся крывавыя сутыкненьні паміж антыўрадавымі пратэстоўцамі і прыхільнікамі дзейнага прэм'ера Абхісіта Вечачывы..

У 2006 годзе "жоўтыя кашулі", якія прадстаўляюць багацейшае гарадзкое насельніцтва, зрынулі ўрад Таксіна Чынавата і прывялі да ўлады дзейнае кіраўніцтва краіны. Апазыцыйныя да сёньняшняй намэнклятуры "чырвоныя кашулі", якія абараняюць інтарэсы бяднейшых слаёў насельніцтва, патрабуюць вяртаньня Таксіна і правядзеньня датэрміновых выбараў.

Забурэньні ў Бангкоку доўжацца ўжо сёмы тыдзень. За гэты час загінула 27 чалавек, прынамсі 1000 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG