Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура правярае ініцыятыўную групу фронтаўскага рэфэрэндуму


Зьміцер Салаўёў

Зьміцер Салаўёў

Генэральная пракуратура Беларусі пачала спраўджваць зьвесткі сяброў ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэфэрэндуму ў пытаньні павышэньня мыта на ўвоз аўтамабіляў. Сёньня ў пракуратуры Ленінскага раёну Магілёва пабываў каардынатар па правядзеньні рэфэрэндуму ў Магілёўскай вобласьці, кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Салаўёў.

«Мне патлумачылі, што пракуратура выконвае загад цэнтральнай выбарчай камісіі. Мне задалі тры пытаньні: „Ці прысутнічаў я на сходзе ініцыятыўнай групы?“, „Калі й дзе сход адбываўся?“ ды „Колькі чалавек прысутнічала?“ Паводзіліся са мной супрацоўнікі пракуратуры
Супрацоўніца, якая ўзялася са мной гаварыць, не разумела па-беларуску.
карэктна. Праўда, супрацоўніца, якая ўзялася са мной гаварыць, не разумела па-беларуску. Я адмаўляўся гаварыць па-расейску. Тады нейкі час шукалі новага супрацоўніка. Усё ж знайшлі», — паведаміў адразу пасьля гутаркі ў пракуратуры Зьміцер Салаўёў.

Як мяркуе Зьміцер Салаўёў, пракуратура шукае для Цэнтральнай выбарчай камісіі прычыны, якімі потым абгрунтуюць адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.

Партыя БНФ хоча дамагчыся правядзеньня рэспубліканскага рэфэрэндуму ў пытаньні «Ці падтрымліваеце вы захаваньне памеру мытных пошлін на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасьці на ўзроўні 26 лістапада 2009 года?»
XS
SM
MD
LG