Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мінабароны РФ хоча павялічыць прызыўны ўзрост да 30 гадоў


Міністэрства абароны Расеі прапануе ўнесьці істотныя зьмены ў закон аб прызыве на тэрміновую ваенную службу.

У прыватнасьці, прапаноўваецца павялічыць тэрмін вясновага прызыву грамадзян на ваенную службу да канца жніўня. Міністэрства абароны Расеі прапануе таксама разгледзець пытаньне аб павелічэньні прызыўнога ўзросту да 30 гадоў.

Акрамя гэтага, мінабароны РФ прапануе скараціць на 70% колькасьць вышэйшых навучальных устаноў Расеі, студэнты якіх маюць адтэрміноўку ад вайсковай службы.
XS
SM
MD
LG