Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Мэксыканскую затоку працягвае выцякаць нафта


Берагавая ахова ЗША паведаміла аб выяўленьні новай уцечкі нафты з месца аварыі нафтавай плятформы ў Мэксыканскай затоцы, якая адбылася на мінулым тыдні.

Паводле спэцыялістаў, штодня ў воды затокі трапляюць 5 тысяч барэляў нафты, што ў пяць разоў перавышае зробленыя раней ацэнкі.

У выніку ўцечкі ўтварылася гіганцкая нафтавая пляма, якая можа дасягнуць узбярэжжа ЗША да канца тыдня.

Выбух на нафтавай плятформе стаў самай вялікай падобнай аварыяй за апошнія дзесяць гадоў. Адзінаццаць рабочых працягваюць лічыцца "зьніклымі бяз вестак".
XS
SM
MD
LG