Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве сёньня прайшлі расейска-амэрыканскія кансультацыі па праблемах ўсынаўленьня дзяцей


Па словах кіраўніка амэрыканскай дэлегацыі Майкла Кірбі, Расея пакуль не прадставіла праект двухбаковага дагавору аб усынаўленьні расейскіх дзяцей грамадзянамі ЗША. Аднак, па словах Кірбі, перамовы прайшлі плённа. Наступны раўнд расейска-амэрыканскіх кансультацый прызначаны на 12 траўня.

Рашэньне аб кансультацыях было прынятае пасьля нядаўняга выпадку з 8-гадовым Арцёмам Савельевым. Прыёмная маці адправіла яго з ЗША ў Маскву, прыклаўшы заяву аб адмове ад дзіця.
XS
SM
MD
LG