Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэлігійная свабода ў Беларусі – пад асаблівай увагай Вашынгтону


Амэрыканская камісія па рэлігійнай свабодзе ў сьвеце (U.S. Commission on International Religious Freedom, USCIRF) зьмясьціла Беларусь у свой "сьпіс асаблівай увагі" (watch list) разам з 11 іншымі краінамі, у якіх урады парушаюць рэлігійныя свабоды грамадзянаў або дапускаюць гэтыя парушэньні іншымі. У гэтым сьпісе побач зь Беларусьсю знаходзяцца Аўганістан, Куба, Расея, Самалі, Таджыкістан і Вэнэсуэла.


Краіны, у якіх адбываюцца асабліва сур’ёзныя парушэньні рэлігійнай свабоды, згаданая камісія зьмяшчае ў сьпісе краінаў, у якіх рэлігійная сытуацыя выклікае "асаблівую заклапочанасьць" (countries of particular concern). Сёлета ў гэты сьпіс трапілі 13 краінаў: Бірма, Кітай, Паўночная Карэя, Эрытрэя, Іран, Ірак, Нігерыя, Пакістан, Саудаўская Арабія, Судан, Туркмэністан, Узбэкістан і Віетнам.

Камісію USCIRF утварае прэзыдэнт ЗША разам з кіраўнікамі рэспубліканскай і дэмакратычнай партый у Сэнаце і Палаце прадстаўнікоў ЗША. Галоўнай задачай камісіі зьяўляецца выпрацоўка палітычных рэкамэндацый для прэзыдэнта, дзяржсакратара і Кангрэсу адносна рэлігійнай палітыкі Вашынгтону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG