Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі палітоляг: "Украіна можа дапамагчы Беларусі, як нам — Польшча"


Дырэктар Кіеўскага цэнтру палітычных дасьледаваньняў Міхайла Паграбінскі лічыць: Украіна можа сапраўды дапамагчы Беларусі ў яе жаданьні рухацца ў эўрапейскім кірунку:

"Новыя ўкраінскія ўлады зрабілі яркі жэст у бок Расеі, калі падпісалі харкаўскія пагадненьні. Але тым самым яны як бы завінаваціліся перад эўрапейскім вэктарам. Як на мой розум, сам Януковіч і блізкія да яго людзі хочуць балянсаваць і не адмаўляцца ад эўрапейскай інтэграцыі. І яны хочуць даваць сыгналы пра гатоўнасьць да інтэграцыі ў розныя эўрапейскія праекты.

Яны могуць разьлічваць на рознага роду эўрапейскую падтрымку. Асабліва калі яны дадуць зразумець Брусэлю, што гатовыя выступаць адносна Беларусі ў той жа ролі, якую калісьці выконвала Польшча адносна Ўкраіны".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG